I КЛАС
Кантрольнае спісванне

Надыход навальніцы
Вясновы дзень. Грэе сонца. Толькі сініцы скачуць. Чаго яны трывожацца? Зірнуў я на неба. Па небе паў- зла вялікая хмара. Сініцы пачулі надыход навальніцы. (25 слоў)
Паводле Хв. Жычкі

Вясна
Засвяціла яснае сонейка. Яно стала будзіць зямлю. Першы прамень трапіў на зайчыка. Зайчык працёр лапкам! вочы. Вакол столькі свежай траўкі! Вясёлая ў яго раніца. (25 слоў)

Хата шпакоў
Дзядуля зрабіў шпакоўню. Тут будуць жыць шпакі. Птушкі абароняць расліны ад жукоў і мошак. Мы любім вясёлыя песні шпакоў. (21 слова)

III КЛАС
Дыктанты

Лес прачнуўся
Прыгрэла сонейка. Лес прачнуўся ад зімовага сну. На шырокай палянцы раскінуліся кучаравыя бярозкі. Яны трымцяць зялёнымі лісцікамі. Велічна стаяць дубы. На іх галінках пачалі набухаць пупышкі.
Дыхнуў лёгкі ветрык. Лес зашаптаў на сваёй мове. Пасыпаўся жоўценькі пылок. Гэта сеюць насенне спелыя коцікі ляшчыны. Усё наліваецца маладой сілай. (49 слоў)

Паводле Хв. Жычкі

Граматычнае задание

  1. Разабраць па саставе слова.

I варыянт: бярозкі.

II варыянт: зялёнымі.

  1. Вызначыць часціны мовы.

I варыянт: спелыя, сонейка, пасыпаўся.

II варыянт: коцікі, дыхнуў, кучаравыя.

  1. Вызначыць галоўныя і даданыя члены сказа.

I варыянт: Лес прачнуўся ад зімовага сну.

II варыянт: Пасыпаўся жоўценькі пылок.

Галубы
Пад стрэхамі будынкаў часта жывуць галубы. Тут яны робяць гнёзды I выводзяць птушанят. Птушаняткі з’яўляюцца на свет з яечак маленькія i сляпыя. Потым яны пакрываюцца пер’ем. Падрослыя галубы вылятаюць з роднага гнязда.
Галубы знаходзяць свае гнёзды за сотню кіламетраў. Гэтую асаблівасць людзі скарысталі для перасылкі пісем. Такіх галубоў называюць паштовымі. (51 слова)

Граматычнае задание

  1. Разабраць па саставе слова.

I варыянт: маленькія.

II варыянт: паштовымі.

  1. Вызначыць часціны мовы.

I варыянт: называюць, птушаняткі, сляпыя.

II варыянт: гнёзды, жывуць, роднага.

  1. Вызначыць галоўныя i даданыя члены сказа.

I варыянт: Пад стрэхамі будынкаў часта жывуць галубы.

II варыянт: Падрослыя галубы вылятаюць з роднага гнязда.

Коласава груша
У парку расце старая груша. Раней тут была ўскраіна Мінска. Стаялі драўляныя дамы. У адным з іх жыў пісьменнік Якуб Колас. Аднойчы ўбачыў дзядзька Якуб маленькі парастак дзічкі. Вясной прышчапіў да яе чаранок. Хутка вырасла дрэўца. Людзі ласаваліся смачнымі грушамі. Добрым словам яны ўспаміналі мудрага чалавека. (48 слоў)

Паводле А. Бутэвіча

Граматычнае задание

  1. Разабраць па саставе слова.

I варыянт: маленькі.

II варыянт: старая.

  1. Вызначыць часціны мовы.

I варыянт: старая, дрэўца, ласа- валіся.

II варыянт: людзі, маленькі, успа- міналі.

  1. Вызначыць галоўныя і дада- ныя члены сказа.

I варыянт: У парку расце старая груша.

II варыянт: Стаялі драўляныя дамы.

IV КЛАС

Дыктанты

Госці з лесу
Вярнуліся з выраю шпакі. Адна сям’я не знайшла ў вёсцы прытулку. Яна пасялілася ў дупле старой ліпы на ўскрайку лесу. Але жыць ім там было сумна. Кожны дзень яны прыляталі ў наш двор. Тут шпакі збіралі шматкі пакулля, анучкі, пер’е. 3 гэтага яны ладзілі сабе гняздо. Трэба было зімой зрабіць яшчэ адну шпакоўню І прымацаваць яе на бярозу. А я не здагадаўся! (65 слоў)

Паводле Хв. Жычкі

Граматычнае задание

  1. Разабраць па саставе слова.

I варыянт: анучкі.

II варыянт: шпакоўню.

  1. Вызначыць часцінумовы, род, лік, склон выдзеленага слова.

I варыянт: Адна сям’я не знайшла ў вёсцы прытулку.

II варыянт: Вярнуліся з выраю шпакі.

  1. Вызначыць галоўныя І дада- ныя члены сказа.

I варыянт: Яна пасялілася ў дупле старой ліпы на ўскрайку лесу.

II варыянт: Кожны дзень яны прыляталі ў наш двор.

Зайчанятка
У сенакосную пару дзядзька Алесь прынёс у вёску маленькае зайчаня. У яго была пашкоджана лапка. Зайчанятка дзеці назвалі Каласавічком. Трымалі яго ўзагончыку. Прывучылі піць з бутэлечкі малако. Малыя аглядалі і лячылі хворую лапку. Зайчанятка ачуняла. Дзеці аднеслі Каласавічка на лужо за вёскай. Ён сядзеў, аглядаўся. Потым заяц асмялеў і даў стракача ў бок лесу. Доўга гаравалі дзеці. Зімой у садзе яны ўбачылі сляды зайца. Гэта быў стары знаёмец. (70 слоў)

Паводле А. Масла

Граматычнае задание

  1. Разабраць па саставе слова.

I варыянт: лапка.

II варыянт: маленькае.

  1. Вызначыць часціну мовы, род, лік, склон выдзеленага слова.

I варыянт: У сенакосную пару дзядзька Алесь прынёс у вёску маленькае зайчаня.

II варыянт: Вучні аглядалі і лячылі хворую лапку.

  1. Вызначыць галоўныя І даданыя члены сказа.

I варыянт: Дзеці аднеслі Каласавічка на лужок за вёскай.

II варыянт: Зімой у садзе яны ўбачылі сляды зайца.

Весялушка
Вясной заспяваюць аўсянкі, жаваранкі, дразды. А весялушка яшчэ не вярнулася з выраю. Усё ярчэй свеціць сонейка. Раптам з вершаліны высокай елкі пачуліся крыштальныя гукі яе песні. Летам весялушка лашчыць слых грыбніка. Яе песню можна пачуць на хвоі, на бярозе І на асіне.
Восень надышла. Песня весялушкі гучыць бліжэй да чалавечага жылля. Толькі пасля халодных дажджоў весялушка адлятае ў вырай. А завецца гэта маленькая лясная птушачка пеначкай. (67 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі

Граматычнае задание

  1. Разабраць па саставе слова.

I варыянт: крыштальныя.

II варыянт: весялушка.

  1. Вызначыць часціну мовы, род, лік, склон выдзеленага слова.

I варыянт: Толькі пасля халодных дажджоў весялушка адлятае ў вырай.

II варыянт: Песня весялушкі гучыць бліжэй да чалавечага жылля.

  1. Вызначыць галоўныя І дада- ныя члены сказа.

I варыянт: Вясной заспяваюць аўсянкі, жаваранкі, дразды.

II варыянт: Летам весялушка лашчыць слых грыбніка.

Источник: Н. У. АНТОНАВА, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадыннага забеслячэння пачатковай адукацыі НІА // Пачатковая школа, №3, 2010. С. 7-9