Вверх
Напишу вам курсовую и диплом! Меня зовут Юлия Романова, я оказываю помощь студентам, профессионалам и любителям в расчетах по различным видам диагностических методик. 18-летний опыт работы, новейшая литература, искренняя любовь к делу, которым я занимаюсь, - все это позволяет эффективно сотрудничать с заказчиками!
e-mail: cola5@yandex.ru
I КЛАС
Кантрольнае спісванне
Сакавік
Прыйшоў сакавік. Знік апошні снег. Прачнуліся ад зімовага сну дрэвы. Першымі абудзіліся бярозы. Па белых ствалах пабег пажыўны сок. (20 слоў)
Вясна
Надышла вясна. Сонейка сагрэла зямлю цёплымі промнямі. Снег панарнеў. На прагалінах зазелянела траўка. Прыляцелі птушкі. Яны пачалі будаваць гнёзды. (20 слоў)
Лета
Ярка свеціць сонейка. Стаіць цёплае надвор’е. У лесе звіняць галасы птушак. На лугавінах цвітуць кветкі. На палях даспявае жыта. (20слоў)
II КЛАС
Дыктанты
Пасека
На ўскрайку лесу была пасека. Роўнымі радамі стаялі вуллі. Каля лесу белым дываном раскінулася поле грэчкі. Цэлы дзень працавалі пчолкі на грачаным полі. Яны збіралі салодкі сок. Потым неслі ў вулей. (32 словы)
Граматычныя заданні
I варыянт
Цэлы дзень працавалі пчолкі на грачаным полі.
Яны збіралі салодкі сок.
Сок (_______ ) салодкі.
II варыянт
Потым неслі ў вулей.
Дзень (________ ) цэлы.
Пачатак вясны
Снег уцёк з пагоркаў ручаямі. Толькі ў лагчынах ён яшчэ ляжаў. Сіні і наздраваты. У лесе холадна і гола. Ве- цер гуляе ў кронах дрэў. Па нізкім небе паўзуць снегавыя хмары. (32 словы)
Паводде Я. Галубовіча
Падкрэсленае слова запісаць на дошцы.
Граматычныя заданні
I варыянт
Ручаямі, гуляе, паўзуць.
II варыянт
Вецер, пагоркаў, уцёк.
Май
Майскае сонца дорыць зямлі цяпло. Прырода ажывае. Дрэвы апранаюць зялёнае адзенне. У лесе на пагорках пачынае расці трава. Зелянее луг. Усюды цвітуць дзьмухауцы. Яны цягнуць залатыя галоўкі да сонейка. (30 слоў)
Падкрэсленае слова запісаць на дошцы.
Граматычныя заданні
I варыянт
Майскае, пачынае, галоўкі.
Дорыць (__________ ) цяпло.
II варыянт
Сонейка, зялёнае, ажывае.
Галоўкі (________ ) залатыя.
III КЛАС
Дыктанты
Ліпень
Ліпень у нас самы гарачы месяц. Тэта сярэдзіна лета. Дні стаяць спякотныя. У ясным небе ззяе яркае сонца. Пад яго пякучымі промнямі млее зямля. Павявае лёгкі ветрык. Пад яго павевамі хвалямі пераліва- ецца каласістае жыта.
Поўдзень. Стаіць цішыня. Нават птушкі замоўклі. Усё жывое пахава- лася ў цень. Але спякота спадзе толькі вечарам. (51 слова)
Паводле В. Вольскага
Граматычныя заданні
I варыянт
II варыянт
Летні лівень
Над лесам паказалася цёмная хмара. Пацягнула лёгкім халадком. Вецер пракаціўся хвалямі па лужку. Потым ён ірвануў верхавіны дрэў. 3 бярозы сарваўся маленькi лісток і закружыў у паветры.
Бліснула маланка. Забарабанілі першыя кроплі дажджу. Вецер шугануў мацней і падняў клубы пылу. Закружыўся віхор. Застагналі дрэвы. Прыгнуліся долу кусты. Пачаўся летнi лівень. (52 словы)
Паводле А. Корзуна
Граматычныя заданні
I варыянт
II варыянт
На возеры
Вечарэла. Сонца павольна хава- лася за лазовымі зараснікамі. Доўгія промні слізгалі па воднай роўнядзі. Колер вады мяняўся на вачах. Вада была блакітнай. Потым яе колер стаў шары. Далей на вадзе з’яві- лася ліловае адценне. А потым па воднай паверхні паплыла тонкая плёнка з пазалотай. Нібы нехта выліў золата ў возера. Сонца апусцілася ў ваду. (54 словы)
Паводле Зм. Бяспалага
Граматычныя заданні
I варыянт
II варыянт
IV КЛАС
Дыктанты
На возеры
Ноч у ліпені вельмі кароткая. Цемра толькі ахутала возера сваім покрывам. А на ўсходзе неба ўжо пасвятлела. Выплыла малінавае сонца. Яно разліло на азёрнай гладзі ліловыя фарбы. Потым сонца паднялося вышэй. I на ваду лягла шырокая чырвоная паласа.
Ад прыбярэжных зараснікаў над вадой слаўся малочны туман. Каля чароту на чыстай вадзе жыравалі чародкі маладых i старых качак. Прачнуліся і паселі на патырчаках чайкі. Яны маўкліва сустракалі пачатак но- вагадня. (71 слова)
Паводле Зм. Бяспалага
Падкрэсленае слова запісаць на дошцы.
Граматычныя заданні
I варыянт
II варыянт
У лесе
Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. 3 іх выбіва- юцца клейкія кончыкі лісточкаў. На асінах вісяць тысячы срэбных мах- рыстых пацерак. На заціснутых елка- мі, бярозамі і асінамі высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялё- ныя шышачкі.
Ажываюць маленькія паляны. Сярод ігліцы і леташняга лісця цві- туць пралескі. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць лес. А на нізі- нах пад кустамі алешніку белымі га- лоўкамі цягнецца да сонца ветрані- ца. Тэта першыя веснавыя кветкі. (73 словы)
Паводле Зм. Бяспалага
Граматычныя заданні
I варыянт
II варыянт
Веснавая госця
Зіма яшчэ не пакінула зямлю. Сонца свеціць часцей, але грэе слаба. У лагчынах ляжыць снег. Палі раніцай бялеюць ад марозу. Але на пагорках зелянее маладая траўка. Па ўскрайку лесу паміж сухога лісця выглядае ліловае вочка пралескі. Тэта першая весняя кветачка. Пралеска першая прачынаецца ад зімовага сну І абвяшчае пачатак вясны.
Праз нейкі час лес І поле пакры- юцца рознымі краскамі. Але гэтую першую госцю вясны будуць помніць усе. (69 слоў)
3 буквара
Граматычныя заданні
I варыянт
II варыянт
Источник: Г. А. ГАЛЯШ, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі НІА // Пачатковая школа, №3, 2010. С. 7-9